Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй (Сафія)

археалягічны музэй і навукова-дасьледчы інстытут у Сафіі (Баўгарыя)

Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй (па-баўгарску: Националният археологическият институт с музей, НАИМ) — навукова-дасьледчы інстытут у Сафіі, уваходзіць у структуру Баўгарскай акадэміі навук. Заснаваны ў 1948 годзе ў выніку зьліцьця дзьвюх арганізацыяў — Археалягічнага інстытуту і Археалягічнага музэю. Музэй існуе з 1892 году і зьяўляецца найстарэйшым археалягічным музэем краіны.

Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй
баўг. Националният археологическият институт с музей, НАИМ
Будынак музэю ў Сафіі
Філіі Філіял у Шумэне
Філіял у Вэліка-Тырнаве
Месцазнаходжаньне СафіяБаўгарыя
Створаны 18 траўня 1905 г.
Адкрыты 18 траўня 1905
Дырэктар д-р Людміл Вагалінскі
Геаграфічныя каардынаты 42°41′46″ пн. ш. 23°19′28″ у. д. / 42.69611° пн. ш. 23.32444° у. д. / 42.69611; 23.32444Каардынаты: 42°41′46″ пн. ш. 23°19′28″ у. д. / 42.69611° пн. ш. 23.32444° у. д. / 42.69611; 23.32444
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй на мапе Баўгарыі
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй
naim.bg
Ля ўваходу ў музэй

Музэй НАІМ разьмешчаны ў памяшканьні былой Вялікай мячэці (Буюк-джамія, завершана ў 1474 годзе, да моманту аднаўленьня баўгарскай дзяржаўнасьці будынак быў закінуты) на вуліцы Саборнай.

Інстытут займаецца археалягічнымі дасьледаваньнямі на тэрыторыі Баўлгарыі. У ім працуе 67 навукоўцаў (на 2012 год). Музэй мае адну з найбагацейшых калекцый на Балканах, у тым ліку скарбы фракійскай эпохі з Панагюрыштэ і Вылчытран.

Навуковыя падраздзяленьні НАІМ

рэдагаваць
  • Аддзел старажытнай гісторыі
  • Аддзел фракійскай археалёгіі
  • Аддзел антычнай археалёгіі
  • Аддзел сярэдневяковай археалёгіі
  • Аддзел нумізматыкі і эпіграфікі
  • Праблемная група па міждысцыплінарных дасьледаваньнях
  • Філіял у Шумэне
  • Філіял у Вэліка-Тырнаве
  • Археалягічны музэй
    • Аддзел экспазыцыі
    • Аддзел фондаў

Літаратура

рэдагаваць
  • С. Георгиева, В. Велков, Библиография на българската археология (1879-1966), С. 1974.
  • Васил Николов /ред./, Национален Археологически музей. 100 години от откриването на първата експозиция, 18.05.1905 — 18.05.2005. София 2005.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць