Натуральная гаспадарка
Натуральная гаспадарка — гаспадарка, пры якой вытворчасьць накіраваная на забесьпячэньне ўласных патрэбаў вытворцы.
Падкляса ад | гаспадарка |
---|---|
Частка ад | сельская гаспадарка |
Частка больш агульнага | аўтаркія |
Наступнік | таварная вытворчасьць |
Эпоха | старажытны сьвет, Сярэднявечча |
Вывучаецца ў | эканоміка |
Мае якасьць | хатняя гаспадарка |
Практыкуецца | сялянства, фэўдал, рабаўладальнік |
Грамадзтва пры гэтым складаецца з патрыярхальных сялянскіх сем'яў і фэадальных памесьцяў, якія выконваюць усе віды гаспадарчых працаў. Існавала са старажытнасьці пры рабаўладальніцтве і фэадалізьме, калі быў слаба разьвіты грамадзкі падзел працы. Да сярэдзіцы XIX стагодзьдзя панавала ў сельскай гаспадарцы Беларусі. З разьвіцьцём вытворчых сілаў і таварна-грашовых дачыненьняў большае пашырэньне атрымлівае таварная вытворчасьць, якая становіцца паноўнай пры капіталізьме[1].
Беларусь
рэдагавацьУ 2023 годзе на натуральныя гаспадаркі, які вялі на прысядзібных дзялянках Беларусі, прыпала 19,8 % земляробчай вытворчасьці. Пры гэтым яны вырасьцілі 75 % бульбы, 70 % садавіны і ягадаў, 65 % агародніны і 2,5 % збожжа[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Натуральная гаспадарка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 208. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ Барташ: да 75 працэнтаў агародніны, бульбы, садавіны і ягад у Беларусі вырошчваюцца на прысядзібных участках насельніцтва // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 верасьня 2023 г. Праверана 1 кастрычніка 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |