Натальля Ярэська

украінская грамадзкая і дзяржаўная дзяячка

Натальля Ярэська (па-ўкраінску: Наталія Енн Яресько; нар. 24 красавіка 1965, Элмгурст, Іліной, ЗША) — украінская грамадзкая дзяячка і прадпрымальніца, сузаснавальніца і партнэр-кіраўнік кампаніі «Horizon Capital» з сакавіка 2006 да сьнежня 2014 году, прэзыдэнт і галоўны выканаўчы дырэктар «Western NIS Enterprise Fund» (WNISEF) зь лютага 2001 да сьнежня 2014, міністар фінансаў Украіны (2 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016). У 2017-2022 гадах была выканаўчым дырэктам Рады фінансавага кіраваньня і кантролю ў Пуэрта-Рыка[2].

Натальля Ярэська
па-ангельску: Natalie Ann Jaresko
2 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016
Папярэднік Аляксандар Шлапак[d]
Наступнік Аляксандар Данілюк[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 24 красавіка 1965(1965-04-24) (59 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Узнагароды

рэдагаваць

У 2010 годзе ўвайшла ў 10 самых уплывовых замежнікаў Украіны згодна рэйтынгу часопісу «Фокус»[3].

У тым жа годзе стала першай у «Топ-100 украінскіх бізнэс-лэдзі» у газэце «Дело»[4].

У 2011 годзе заняла 44-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых жанчын Украіны згодна рэйтынгу часопісу «Фокус»[5].