Насельніцтва Кітаю

сукупнасьць людзей, якія пражываюць у Кітаі

Насельніцтва Кітаю — сукупнасьць людзей, якія пражываюць у Кітаі.

насельніцтва Кітаю
насельніцтва краіны ці вобласьці
Падкляса аднасельніцтва Азіі Рэдагаваць
КраінаКітай Рэдагаваць
Цяперашняе месцазнаходжаньнеКітай Рэдагаваць

Ад 1981 году перавышала 1 млрд чалавек. Ад 1 лістапада па 10 сьнежня 2020 году прайшоў 7-ы перапіс насельніцтва Кітаю, паводле якога на 1 лістапада ў мацерыковым Кітаі без Ганконгу і Макао налічвалася 1 411 778 724 жыхароў. Мужчыны складалі 51,24 %. На людзей у веку ад 15 да 59 гадоў прыпадала 63,35 %. Пры гэтым 34,51 % мелі базавую асьвету, 24,77 % — пачатковую, 15,47 % — найвышэйшую ўнівэрсытэцкую і 15,09 % скончылі сярэднюю школу. Кітайцы складалі 91,11 % насельніцтва.

За 1949—1979 гады насельніцтва КНР вырасла зь 540 млн да 969 млн чалавек. У 1980—2015 гадох урад Кітаю праводзіў палітыку «адна сям’я — адно дзіця», паводле якой змушаў жанчынаў да спарону пры адсутнасьці платы за роды дзіця больш як сярэднегадавога даходу. Ад 1983 году жанчынаў пачалі змушаць да плоцевага стэылізаваньня па нараджэньні 2-га дзіцяці. У выніку далейшы рост насельніцтва запаволіўся[1]. Папярэднія перапісы насельніцтва ладзілі ў 1953, 1964, 1982, 1990, 2000 і 2010 гадох.

Год перапісу Колькасьць насельніцтва % зьмяненьня
1953 582 603 417
1964 694 581 759 +19 %
1982 1 008 175 288 +45 %
1990 1 133 682 501 +12 %
2000 1 265 830 000 +11 %
2010 1 339 724 852 +5 %
2020 1 411 778 724 +5 %

У студзені 2023 году Дзяржаўная статыстычная ўправа Кітаю абнародавала даклад, паводле якога ў 2022 годзе насельніцтва Кітаю паменшала на 850 000 чалавек да 1 411 750 000. За год нарадзілася 9,56 млн дзяцей і памерла 10,41 млн жыхароў. Пры гэтым лік жанчынаў у веку 25—35 гадоў скараціўся на 4 млн чалавек. Гэта было першае скарачэньне насельніцтва ад 1961 году, калі адбываўся вялікі кітайскі голад. Чыньнікам паслужылі высокія цэны на асьвету дзяцей[1].