Нарутавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Нару́тавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Нарутавічы.
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Блудзенскаму сельсавету.
21 лістапада 1977 году Восаўскі сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі.
18 сьнежня 2008 году ліквідаваная вёска Крываблоты[1].
17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя зь вёскамі Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына перададзеная ў склад Сялецкага сельсавету.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об упразднении деревни Кривоблоты Березовского района». Решение Березовского районного Совета депутатов от 18 декабря 2008 г. № 104 (рас.)
- ^ Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 187