Народная партыя (Гішпанія)

гішпанская палітычная партыя

Народная партыя Гішпаніікансэрватыўная палітычная партыя Гішпаніі, заснаваная ў студзені 1989 г. у выніку зьліцьця Дэмакратычна-народнай і Лібэральнай партыяў ды Народнага альянсу. Прэм’ер-міністрамі Гішпаніі ад партыі былі Хасэ Марыя Аснар (1996—2004) і Мар’яна Рахой (з 2011 г.)

Народная партыя Гішпаніі
гішп. Partido Popular
Лідэр партыі Мар’яна Рахой
Заснавальнік Дэмакратычна-народная партыя(es), Лібэральная партыя(es), Народны альянс(es)
Дата заснаваньня 20 студзеня 1989 (35 гадоў таму)
Штаб-кватэра Мадрыд, вул. Генуі, д. 13
Ідэалёгія Кансэрватызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Моладзевая арганізацыя Новыя пакаленьні(es)
Колькасьць 865 761 (2013)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
16 / 54
· Зьезд дэпутатаў(es)
185 / 350
· Сэнат(es)
152 / 261
· Парлямэнты самакіраваньняў(es)
338 / 1268
Афіцыйны сайт pp.es

Мінуўшчына

рэдагаваць

20 лістапада 2011 г. Народная партыя Гішпаніі атрымала на парлямэнцкіх выбарах(es) 44,62% галасоў, што дазволіла заняць 185 (53%) з 350 месцаў у Зьезьдзе дэпутатаў і ўтварыць свой аднапартыйны ўрад на чале з Мар’янам Рахоем[1].

 
Галоўная сядзіба партыі (Мадрыд, вул. Генуі, д. 13)