Нарвік

места ў Нарвэгіі

На́рвік (па-нарвэску: Narvik, па-паўночнасаамску: Áhkanjárga) — горад на поўначы Нарвэгіі, цэнтар аднайменнай камуны ў фюльке Нурлян.

Нарвік
нарв. Narvik
Нарвік
Герб Нарвіку
Дата заснаваньня: 1902
Краіна: Нарвэгія
Фюльке: Нурлян
Плошча: 2,023 км²
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 14 279 чал.
шчыльнасьць: 7058,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 68°26′17.808″ пн. ш. 17°25′39.972″ у. д. / 68.43828° пн. ш. 17.42777° у. д. / 68.43828; 17.42777Каардынаты: 68°26′17.808″ пн. ш. 17°25′39.972″ у. д. / 68.43828° пн. ш. 17.42777° у. д. / 68.43828; 17.42777
Нарвік на мапе Нарвэгіі
Нарвік
Нарвік
Нарвік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (нарв.)

Гісторыя

рэдагаваць

У 1887 годзе швэды разам з ангельцамі заснавалі ў нарвэскай мясцовасьці Ўфутэн марскі порт Вікторыягамн, з мэтай пастаўляць у Эўропу жалезную руду, здабыча якой вялася ў швэдзкай Кіруне. Ужо ў 1889 годзе швэдзка-ангельскае прадпрыемства адмовілася ад праекту, але ўлады швэдзка-нарвэскай уніі вырашылі ўсё ж пабудаваць для гэтага чыгунку Ўфутсбанан (цяпер частка Мальмбанан), а ў 1902 годзе былы Вікторыягамн становіцца горадам Нарвікам. У 1903 годзе пачаўся экспарт жалезнай руды.

У час Другой Сусьветнай вайны, у красавіку-чэрвені 1940 году пад Нарвікам адбылася бітва паміж нямецка-аўстрыйскімі акупацыйнымі войскамі з аднаго боку, і нарвэска-ангельска-француска-польскімі зь іншага.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць