Наймаздатнасьць — здольнасьць чалавека да самастойнага працаўладкаваньня й падтрыманьня сталай занятасьці. Залежыць ад ведаў, навыкаў ды здольнасьцяў асобы, таксама спосабу іх выкарыстаньня й паказу наймальніку ды асабістых і рынкавых абставінаў, у якіх вядзецца пошук працы.

Складнікі

рэдагаваць

Вылучаюць чатыры складнікі асабістай наймаздатнасьці:

  • Якасьці. Складаюцца зь ведаў, навыкаў ды стаўленьня. Паводле роўню падзяляюцца на:
  1. падставовыя — пачатковыя навыкі, надзейнасьць ды цэласнасьць асобы;
  2. сярэднія — адмысловыя навыкі зносінаў ды вырашэньня задачаў, зацікаўленасьць ды ініцыятыўнасьць;
  3. высокія — навыкі ладжананьня асабістай ды супольнай працы й дасьведчанасьць у гандлі.
  • Задзейнічаньне. Зьмяшчае ў сабе зьвязаны зь якасьцямі набор здольнасьцяў:
  1. навыкі кіраваньня хадою жыцьця — усьведамленьне ўласных працоўных зацікаўленасьцяў ды здольнасьцяў, магчымасьцяў працаўладкаваньня паводле наяўнасьці працоўных месцаў ды ўмоваў найму, навыкі вырашэньня ды пераходу да пажаданага стану;
  2. навык пошуку працы — доступ да сетак вяшчаньня;
  3. мэтанакіраваны падыход — усьведамленьне ды прыстасоўвальнасьць да перамены ўмоваў працаўладкаваньня, месца пражываньня й галіны занятасьці.
  • Падача. Паказ сваіх якасьцяў дзеля найму ўлучае:
  1. справаздачу аб жыцьцёвых дасягненьнях;
  2. завярэньне ў падрыхтаванасьці паводле папярэдняга навучаньня;
  3. спасылку на ўхвальнае сьведчаньне;
  4. спосаб сумоўя;
  5. пералік паслужнога сьпісу.
  • Абставіны. Падзяляюцца на:
  1. асабістыя — ступеня працаздольнасьці ды забавязанасьці ў доглядзе, сямейна-побытавае становішча;
  2. вонкавыя — будова ды ровень прапановы найму, заканадаўства аб найме ды выплатах па звальненьні, паводзіны наймальніка пры адборы.