Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
Надзе́я Кандрусе́віч-Шыдло́ўская — беларуская перакладчыца і выдавец.
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская | |
Род дзейнасьці | перакладчыца |
---|---|
Месца нараджэньня | Браслаў |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
Занятак | перакладніца |
Узнагароды | Прэмія імя Карласа Шэрмана (2019) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кандрусевіч.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыдлоўская.
Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музэю ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асноўнымі мовамі былі ангельская і італьянская, швэдзкая абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.[1]
Спачатку перакладала для сябе апавяданьні з ангельскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдбэры[1]. З швэдзкай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 году. Пераклала асобныя часткі сусьветна вядомай сэрыі пра Маму Му швэдзкіх казачнікаў Юі і Тумаса Вісьляндэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзьведзік» Юі Вісьляндэр[1].
Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасьць дзіцячай літаратуры Швэцыі і яе папулярызацыю.
- Ляўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад з швэдзкай «Мітусьня ў агародзе» Свэна Нурдквіста[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://nina.nashaniva.by/?c=ar&i=218942(недаступная спасылка)
- ^ https://www.svaboda.org/a/30237789.html