Надворны суд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Надворны суд — судовая ўстанова для «ніжэйшых саслоўяў» у Расейскай імпэрыі. Надворныя суды Санкт-Пецярбургу і Масквы спэцыялізавалася на крымінальных і грамадзянскіх справах разначынцаў, якія ня мелі нерухомасьці ў сталічных губэрнях, і іншагародніх. Надворныя суды функцыянавалі зь перапынкамі ў пэрыяд з 1719 і па 1866 гады. Склад суду прызначаўся імпэратарам Расеі. Старшыня надворнага суду меў чын надворнага саветніка.