Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу

ведамства фэдэральнага ўраду ЗША
(Перанакіравана з «НАСА»)

Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу (скарот анг. NASAтрансьліт. НАСА) — ведамства фэдэральнага ўраду ЗША, заснаванае ў 1958 годзе для дасьледаваньня касьмічнай прасторы.

Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу
анг. National Aeronautics and Space Administration

лягатып
Абрэвіятура НУПК
Папярэднік Нацыянальны дарадчы камітэт паветраплаваньня
Дата ўтварэньня 29 ліпеня 1958 (66 гадоў таму)
Тып дзяржаўная арганізацыя
Юрыдычны статус асацыяцыя
Мэта навуковыя дасьледаваньні
Штаб-кватэра Вашынгтон (акруга Калюмбія)
Каардынаты 38°52′59″ пн. ш. 77°00′59″ з. д. / 38.8831° пн. ш. 77.0164° з. д. / 38.8831; -77.0164Каардынаты: 38°52′59″ пн. ш. 77°00′59″ з. д. / 38.8831° пн. ш. 77.0164° з. д. / 38.8831; -77.0164
Сяброўства ORCID
Адміністратар Біл Нэльсан
Бюджэт 24 млрд даляраў ЗША (2022 год)
Колькасьць супрацоўнікаў 17 960 (2022 год)
Сайт nasa.gov

Усе выявы й відэаматэрыялы, якія атрымалі яго падразьдзяленьні, у тым ліку з дапамогай шматлікіх тэлескопаў і інтэрфэромэтраў, публікуюцца як грамадзкая ўласнасьць і могуць вольна капіявацца, г. зн. няма ніякай абароны аўтарскімі правамі. Валодае самым вялікім бюджэтам сярод усіх зямных касьмічных агенцтваў (на 2005 — каля $16,2 млрд). Адміністратара ведамства прызначае прэзыдэнт ЗША. Ад 2005 да 2009 году ім быў Майкл Грыфін[1]. Ад 2009 да 20 студзеня 2017 году кіраўніком быў генэрал-маёр Чарлі Болдэн[2]. Супрацоўнічае з шматлікімі кампаніямі і навуковымі інстытутамі па ўсім сьвеце.

Дасьледчыя цэнтры

рэдагаваць
  • Дасьледчы цэнтар імя Джозафа Эймса: інфармацыйныя тэхналёгіі, зорная біялёгія (астрабіялёгія — дасьледаваньне паходжаньня, эвалюцыі ды распаўсюджваньня жыцьця ў Сусьвеце) і дасьледаваньні ў абласьцях эксплюатацыі, магчымасьцяў і бясьпекі аэраплянаў.
  • Цэнтар лётных дасьледаваньняў імя Г’ю Драйдэна: авіяцыйныя дасьледаваньні, праца над праграмай «Спэйс Шатла».
  • Дасьледчы цэнтар імя Глена: аэранаўтыка і касманаўтыка (астранаўтыка).
  • Цэнтар касьмічных палётаў імя Годарда: экалёгія (у тым ліку зьмены клімату й дасьледаваньне стану азонавага слоя Зямлі), астраномія (у тым ліку эксплюатацыя касьмічнага тэлескопа Габл і Комптанаўскай гама-абсэрваторыі), фізыка Сонца.
  • Лябараторыя рэактыўнага руху (JPL): дасьледаваньні плянэт (у тым ліку Галілеа, Вояджэр, Магелан і будучыя экспэдыцыі на Марс), экалягічныя дасьледаваньні (у тым ліку Shuttle Imaging Radar і TOPEX/POSEIDON).
  • Касьмічны цэнтар імя Джонсана: палёты чалавека ў космас, праца над праграмай «Спэйс Шатл», Касьмічнай станцыяй, Кантроль праходжаньня экспэдыцый, вядзеньне даведніка па астранаўтах, дасьледаваньне ўзораў месяцовай паверхні.
  • Касьмічны цэнтар імя Джона Кенэдзі: распрацоўка функцыянальных вузлоў шатлаў і працэдур іх запуску.
  • 29 ліпеня 1958 — прэзыдэнт ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр падпісаў указ стварыць Нацыянальную ўправу паветраплаваньня і космасу (НУПК)
  • 9 верасьня 1959 — першы палёт у межах касьмічнай праграмы «Мэркурый»
  • 1961 — распачаты другі праект па запуску на арбіту чалавека «Геміні», цягам якога быў зроблены выхад у адкрыты космас.
  • 21 лютага 1967 — плянаваўся запуск першай місыі Апалён-1 у межах касьмічнай праграмы Апалён, які скончыўся катастрофай і сьмерцю астранаўтаў, якія знаходзіліся ў кабіне
  • 9 лістапада 1967 — першы запуск ракеты-носьбіта Сатурн V
  • 21 сьнежня 1969 году — пачатак першага пілятуемага касьмічнага палёту да Месяца Апалён-8 (удзельнікі Фрэнк Борман, Джэймз Лоўэл і Ўільям Элісан Андэрз)
  • 20 ліпеня 1969 — запуск пілятаванага касьмічнага апарату Апалён-11, які ўпершыню даставіў на паверхню Месяца людзей (Ніл Армстранг, Баз Олдрын);
  • 2 верасьня 1970 — спыненьне падрыхтоўку дзьвюх місіяў "Апалён" да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
  • 3 сакавіка 1972 — старт бесьпілётнага касьмічнага апарату-станцыі Піянэр-10, які быў прызначаны для вывучэньня Юпітэра
  • 7 сьнежня 1972 — запуск місыі Апалён-17 на Месяц (экіпаж Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), пад час якой быў зроблены знакаміты фатаздымак Блю марбл
  • 1973 — запуск касьмічнай лябараторыі Скайлэб
  • 31 ліпеня 1976 — апублікаванае фота рэгіёну Кідонія «марсіянскага сфінкса»
  • 20 жніўня 1977 — старт касьмічнага апарату Вояджэр-2, які накіраваўся зь межы Сонечнай сыстэмы і на шляху зрабіў здымкі плянэт Сонечнай сыстэмы (Юпітэр, Сатурн, Уран ды Нэптун)
  • 5 верасьня 1977 — стартаваў касьмічны апарат Вояджэр-1 (sic!) для дасьледаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы
  • лістапад 1982 — у эксплюатацыю зданы шматразовы транспартны касьмічны карабель Дыскавэры
  • 1986 — катастрофа пад час касьмічнага карабля Чэленджэр, у выніку якой загінулі астранаўты, якія знаходзіліся на ягоным борце
  • 24 красавіка 1990 — запушчаны касьмічны тэлескоп Габл[3]
  • чэрвень 1997 — на сайце ведамства запушчаны «Сымулятар Сонечнай сыстэмы»[4]
  • 2001 — запуск капсулы Генэзіс для дастаўкі на Зямлю сонечных часьціц[5]
  • 2001 — запуск сыстэмы пабудовы выяў сярэдняга разрозьненьня (Moderate Resolution Imaging Spectroradiometer)[6]
  • 25 лістапада 2002 — пачалася шостая экспэдыцыя на Міжнародную касьмічную станцыю ў складзе Кэнэта Баўэрсокса, Дональда Пэтыта (абодва ЗША) і Мікалая Бударына (Расея)
  • 21 верасьня 2003 — касьмічны зонд Галілеа пры спробе спуску на Юпітэр быў раструшчаны праз атмасфэрны ціск
  • 2003 — запушчаныя марсаходы Сьпірыт і Апарцьюніці
  • 2003 — выпушчаная кампутарная праграма NASA World Wind, якая ўяўляе сабой віртуальны глёбус
  • 2 сакавіка 2004 — запуск касьмічнага апарата Разэта са спускальным апаратам Філы для вывучэньня камэты Чурумава — Герасіменка
  • 2006 год — да Плютона адпраўлены касьмічны апарат «New Horizons»
  • 4 жніўня 2007 — запушчаны касьмічны апарат місіі "Фэнікс", якая была накіраваная для пошуку вады на Марсе і вывучэньня спрыяльнасьці для жыцьця[7]
  • 26 лістапада 2011 г. — запуск Mars Science Laboratory на Марс, якая даставіла ячшэ адзін марсаход «Curiosity»[8]
  1. ^ Smith Y. Michael Griffin (анг.) — біяграфія.
  2. ^ Administrator Charlie Bolden (анг.) Праверана 27 жніўня 2017 г.
  3. ^ STS-31 (анг.). NASA's John F. Kennedy Space Center (23 лістапада 2007). — інфармацыя пра шатл, які вывеў на арбіту касьмічны тэлексоп Габл.
  4. ^ NASA/JPL Solar System Simulator (анг.). NASA. Праверана 27 жніўня 2017 г.
  5. ^ Genesis : Mission History (анг.). NASA (лістапад 2009).
  6. ^ Rapid Response (анг.) Earthdata. NASA (21 ліпеня 2017).
  7. ^ Phoenix Mars Lander (анг.). NASA. Праверана 4 жніўня 2017 г.
  8. ^ Mission Timeline (анг.) Mars Science Laboratory Праверана 27 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць