Нацыянальны атляс Беларусі

(Перанакіравана з «НАБ»)

Нацыянальны атляс Беларусі — фундамэнтальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданьне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атляс), у якім зьмешчаная сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сытуацыю ў Беларусі.

Нацыянальны атляс Беларусі
Нацыянальны атлас Беларусі
Аўтар: М. Мясьніковіч (рэд.)
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2000—2002
Публікацыя: 2002
Выдавецтва: Белкартаграфія
Колькасьць старонак: 292
ISBN: 985-6625-09-02
Электронная вэрсія

Апісаньне

рэдагаваць

Атляс складаецца з 19 разьдзелаў.

Фармат кнігі — 40x47 см, яе вага — каля 5 кіляграмаў, якія даюць поўнае ўяўленне пра Беларусь: пра яе тэрыторыі, клімаце, жывёльным і раслінным свеце, экалогіі, насельніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, культуры, знешніх сувязях, гісторыі.

Першы прадстаўніцкі наклад кнігі склаў 2 тысячы асобнікаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Перадумовай да стварэньня Нацыянальнага атляса стаў указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 траўня 1999 году № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасьць зь якіх дырэктары навукова-дасьледчых інстытутаў і з навуковымі ступенямі: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузьняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касьцюк, В. Ф. Логінаў, У. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атляса — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атляс створаны каля 450 спэцыялістамі з больш чым 60 арганізацыяў[1]. Атляс выйшаў у сьвет у 2002 годзе.

Пасьля 2020 году плянуецца абнавіць «Нацыянальны атляс Беларусі» і стварыць электронную вэрсію атлясу[2][3].

Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разгледзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя мапы з разьдзелу «Гісторыя» Нацыянальнага атлясу Беларусі[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць