Мішэль Легран

францускі кампазытар

Мішэль Легран (па-француску: Michel Legrand; 24 лютага 1932, Парыж — 26 студзеня 2019, Парыж) — францускі кампазытар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыгент, сьпявак.

Мішэль Легран
па-француску: Michel Legrand[1]
Дата нараджэньня 24 лютага 1932(1932-02-24)[2][3][4][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 студзеня 2019(2019-01-26)[7][4][8][…] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэпсіс[5][9]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дырыгент, кампазытар, актор, сьпявак, піяніст, аранжавальнік, джазмэн, сцэнарыст, кінакампазытар, кінарэжысэр, музыка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d][10], дырыгаваньне[d][10], piano performance[d][10], музыка да фільму[d][10] і музычная кампазыцыя[d][10]
Сябра ў Michel Legrand et son orchestre[d]
Жанры джаз[11] і інструмэнтальная музыка[d]
Інструмэнты фартэпіяна[12] і голас[d]
Лэйблы Columbia Records[d] і Philips Records[d]
Бацька Raymond Legrand[d]
Дзеці Eugénie Angot[d]
Узнагароды
Сайт michellegrandofficial.com (анг.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Парыскую кансэрваторыю ў 1950 годзе (кляс Надзі Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных сьпевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і клясычнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фэстывалю «Славянскі Базар у Віцебску».

Творчасьць

рэдагаваць

Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласьцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфору» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амэрыка», «Жанчына ёсьць жанчына», «Сем сьмяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі ўзнагарод былі пяць прэміяў «Грэмі» і адзін «Залаты глёбус».

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць