Міхаіл Капітанакі

беларускі і расейскі вэтэрынар

Міхаі́л Васі́левіч Капітана́кі (па-расейску: Михаил Васильевич Капитанаки; 1904, Кацярынадар Кубанскай вобласьці Расеі — ?) — беларускі навуковец-вэтэрынар. Кандыдат вэтэрынарных навук[2].

Міхаіл Капітанакі
па-расейску: Михаил Васильевич Капитанаки
Дата нараджэньня 1904
Месца нараджэньня
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат вэтэрынарных навук[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Краснадары. Паходзіў зь сям’і працоўных[3].

Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі. Жыў у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Сьвярдлова, д. 19[3].

Арыштаваны 17 траўня 1937 року, 29 кастрычніка асуджаны «за дзейнасьць у складзе контрарэвалюцыйнай арганізацыі» паводле артыкулаў 69, 70, 76 Крымінальнага кодэксу на 10 гадоў папраўча-працоўных лягероў(d). На пакараньне сасланы ў Унжынскі лягер НКУС(d) Горкаўскай чыгункі(d)[3]. Вызвалены 7 верасьня 1945[4]. Працаваў на Краснадарскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі (цяпер Краснадарскі навукова-дасьледчы вэтэрынарны інстытут)[2]. Далейшы лёс невядомы.

20 красавіка 1956 рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР[3].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Мэнінгітападобныя захворваньні коняй і барацьба зь імі (1934)
  • Кароста сельскагаспадарчых жывёл і барацьба зь ёй (1935)
  • Сібірская язва ў сельскагаспадарчай жывёлы (1936)[5]
  • Профилактика важнейших заболеваний утят : Из опыта работы птицеводов Канев. района Краснодарского края по массовому выращиванию утят (1958)[6]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Материалы и документы по истории Витебской ордена «Знак Почёта» государственной академии ветеринарной медицины: прикосновение к истокамМенск: 2020. — С. 225. — 100 экз. — ISBN 978-985-880-057-4
  2. ^ а б История научной деятельности института (рас.). Краснодарский научно-исследовательский ветеринарный институт. Праверана 31 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ а б в г Каліноўскі — Каралеўскі (рас.) Картатэка Сталіна. Радыё „Свабода“ (2 лютага 2013). Праверана 31 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Толькі адна ноч // Народная воля. — 25 кастрычніка 2007. — № 169—170 (2689—2690). — С. 4.
  5. ^ a001="BY-SEK-219417" (рас.) Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 31 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ Профилактика важнейших заболеваний утят : (Из опыта работы птицеводов Канев. района Краснодарского края по массовому выращиванию утят) (рас.) Rusist.info — единый реестр книг Праверана 31 кастрычніка 2023 г.

Літаратура рэдагаваць