Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч (нарадзіўся ў 1943 годзе) — сьпявак (бас). Заслужаны артыст БССР (1979).

Міхаіл Зданевіч
Дата нараджэньня 1943
Месца нараджэньня Беларусь
Грамадзянства БССР, Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, выкладчык
Месца працы
Жанры опэра
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія рэдагаваць

У 1963 скончыў Берасьцейскую музычную вучэльню па спэцыяльнасьці сьпевы. Затым вучыўся ў Беларускай кансэрваторыі (у клясе С. Д. Асколкава), якую скончыў у 1972.

У 1969—1983 зьяўляўся салістам Беларускага тэатру опэры і балету. Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (4-я пр., 1971).

Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 1983 — загадчык катэдры опэрнай падрыхтоўкі; з 2011 — загадчык катэдры опэрнай падрыхтоўкі і харэаграфіі). Дацэнт.

Кірунак яго навуковай працы — мэтодыка працы з вакалістамі і хорам ў опэрных пастаноўках, акторскае майстэрства, тэорыя і практыка харэаграфічнага мастацтва, мэтодыка балетмэйстарскай дзейнасьці.

Літаратура рэдагаваць

  • Штейн С. Михаил Зданевич, певец академического Большого театра БССР // Сов. культура. 1974. 13 декабря.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць