Міхаіл Бэрнард Мукасей
Міхаі́л Мукасе́й, паводле амэрыканскага вымаўленьня Майкл М’юкэ́йзі (па-ангельску: Michael Bernard Mukasey[1], mjuːˈkeɪzi; 28 ліпеня 1941[2], Нью-Ёрк) — амэрыканскі юрыст з жыдоўскай сям’і беларускага паходжаньня. Былы судзьдзя ў Нью-Ёрку і Генэральны пракурор ЗША (2007—2009), другі Генэральны пракурор жыдоўскага паходжаньня[3] пасьля Эдварда Леві.
Міхаіл Мукасей | |
Michael Mukasey | |
Афіцыйны партрэт Генэральнага пракурора ЗША | |
Род дзейнасьці | юрыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 ліпеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэньня | Нью-Ёрк |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | судзьдзя, адвакат |
Жонка | Сьюзэн Бэрнстак |
Дзеці | Марк і Джэсыка |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мукасей.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМіхаіл Мукасей нарадзіўся ў сям’і эмігранта з Расейскай імпэрыі, які нарадзіўся каля Баранавічаў (Беларусь) і зьехаў у ЗША ў 1921[4][5].
Пасьля сканчэньня ў 1959 жыдоўскае школы Міхаіл навучаўся ў Калюмбійскім унівэрсытэце, які скончыў у 1967 са ступеньню бакаляўра мастацтваў. У 1967 атрымаў ступень бакаляўра права Ельскай школы права. Практыкаваў у Нью-Ёрку цягам 20 гадоў. У 1987 прызначаны судзьдзём фэдэральнае акругі паўднёвага раёну Нью-Ёрку і служыў на гэтым посьце цягам 18 рокаў. У чэрвені 2006 вярнуўся да прыватнае практыкі.
У верасьні 2007 прыняў прапанову прэзыдэнта Буша заняць месца Альбэрта Гансалеза на пасадзе Генэральнага пракурора[6]. У лістападзе Сэнат ЗША падтрымаў ягоную кандыдатуру 53 галасамі «за» супраць 40[7].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Philip Shenon and Benjamin Weiser. (September 18, 2007) A Washington Outsider With Many Sides (анг.). New York Times. Праверана 31 траўня 2012 г.
- ^ Donna Leinwand and Kevin Johnson. (2007-09-17) Mukasey is outsider with inside track USA Today Праверана 31 траўня 2012 г.
- ^ Orthodox Jew tapped to replace Gonzalez. JTA (2007-09-17). Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Elena Spasiuk. (2007-09-20) Министром юстиции США может стать человек с белорусскими корнями (рас.). Belorusskie Novosti. Праверана 27 верасьня 2007 г.
- ^ Dmitrii Sergeichik. (2007-09-27) В Бресте нашли дальнего родственника будущего генпрокурора США (рас.). Belorusskie Novosti. Праверана 27 верасьня 2007 г.
- ^ Michael Abramowitz and Dan Eggen. (2007-09-17) Ex-Judge Is Said to Be Pick At Justice (анг.). Washington Post. Праверана 17 верасьня 2007 г.
- ^ Laurie Kellman (Associated Press). (2007-11-09) Mukasey confirmed as attorney general (анг.). Washington Post. Праверана 11 лістапада 2007 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМіхаіл Бэрнард Мукасей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў