Міхаэль Рафль

аўстрыйскі хакеіст

Міхаэ́ль Рафль (па-нямецку: Michael Raffl; нарадзіўся 1 сьнежня 1988 году, Філях, Аўстрыя) — аўстрыйскі хакеіст, гулец швайцарскага клюбу «Лязана» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Міхаэль Рафль
Рост 185 см
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 сьнежня 1988(1988-12-01)[1] (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лязана
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Аўстрыі па хакеі Аўстрыя
Гульнявая кар’ера 2006 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Філях», за які Міхаэль дэбютаваў ва ўзросьце 17 гадоў. За год знаходжаньня ў камандзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2011 годзе перайшоў у склад швэдзкага клюбу «Лександ» з другой швэдзкай лігі. У сэзоне 2012—2013 гадоў Рафль стаў лідэрам свайго новага клюбу і разам зь ім прабіўся да швэдзкай хакейнай лігі, найвышэйшай у сыстэме хакейных дывізіёнаў Швэцыі. 31 траўня 2013 году падпісаў 3-гадовы кантракт з клюбам НХЛ «Філадэлфія Флаерз».

У нацыянальнай зборнай Аўстрыі дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету 2009 году ў матчы супраць зборнай ЗША.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Аўстрыі: 2006

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць