Міхась Пацук

беларускі сьпявак

Міха́сь Пацу́к (1950, Перароўскі Млынок[1], Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласьці — 2004) — беларускі сьпявак. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[2].

Міхась Пацук
Дата нараджэньня 1950
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2004
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Інструмэнты тэнар
Гурты
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Перароўскі Млынок у шматдзетнай сям’і. Скончыўшы васьмігодку, паступіў у культпрасьветвучэльню, а пасьля на акторскае аддзяленьне Тэатральна-мастацкага інстытуту. Пасьля трэцяга курсу пайшоў працаваць у Дзяржаўны народны хор БССР.

Валодаў калярытным тэнарам. Быў салістам ансамбляў «Харошкі», «Вясельле», «Сьвята», мастацкім кіраўніком ансамблю «Радавод». Зьбіраў беларускі фальклёр.

Забіты рабаўнікамі ягонай кватэры ў 54-гадовым веку.

  1. ^ Шалахоўскі, Аляксей (15 кастрычніка 2004) Міхась Пацук. Наша НіваПраверана 10 чэрвеня 2018 г.
  2. ^ dvAlex. (1 кастрычніка 2017) Беларусские музыканты, которых с нами нет… (рас.) Культура и отдых. Делаем вместе. Праверана 10 чэрвеня 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць