Міхась Блісьцінаў
Міхась Блісьцінаў (19 кастрычніка 1909, вёска Іванкава, Масальскі раён, Калуская вобласьць — 24 сьнежня 1982) — беларускі сцэнарыст, перакладчык.
Міхась Блісьцінаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 (19) кастрычніка 1909 |
Памёр | 24 сьнежня 1982 (73 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | сцэнарыст, перакладнік |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1910 годзе з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме. У 1928 годзе пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гадах — студэнт Менскага пэдагагічнага інстытуту.
У 1933—1936 гадах — адказны сакратар рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва». Скончыў сцэнарны факультэт Кінаакадэміі ў Маскве (1938). Працаваў рэдактарам на кінастудыі «Савецкая Беларусь». У час Вялікай Айчыннай вайны быў на штабной і палітрабоце ў 53-й арміі Паўночна-Заходняга і Стэпавага франтоў, з 1943 году — у дывізійнай газэце 2-га Ўкраінскага і Забайкальскага франтоў. У пасьляваенны час працаваў ва ўстановах кінэматаграфіі ў Менску.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурную дзейнасьць пачаў у 1926 годзе зь вершаў. З 1929 годзе пісаў апавяданьні і нарысы. Аўтар п’ес «Агні Палесься» (1931), «Трактар» (1931), «Мох» (1932), інсцэніровак «Ленінцы» і «Кастрычнік» (1932), «Грунт» (пастаўлена ў 1934), аповесьці «Хітрасьць» (альманах «Бальшавіцкая моладзь», 1934).
Напісаў сцэнар мастацкага фільму «Строгая жанчына» (пастаўлены ў 1959 годзе), а таксама васемнаццаць сцэнарыяў дакумэнтальных і навукова-папулярных фільмаў (фільм «Калярадскі жук» у 1965 годзе адзначаны на Міжнародным кінафэстывалі ў Браціславе дыплёмам).
У пэрыядычным друку выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаньнях кіно.
Пераклаў на беларускую мову «Крэнкебіль» А.Франса (1936), «Пятра Першага» А.Талстога (1940, скарочанае выданьне для дзяцей), п’есу «Як гартавалася сталь» (паводле рамана М.Астроўскага, 1937), паасобныя п’есы А. Бруштэйн, Б. Тур, В. Любімавай і інш.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».