Міхайла Гайлігінавіч
Міхайла Гайлігінавіч (? — па 1458) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1445—1448).
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1458 |
Бацькі | Андрэй Гайлігін |
Жонка | Соф'я |
Дзеці | Жыгімонт |
Вотчынным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце, меў бэнэфіцыйныя маёнткі ў Дарагічыне.
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пану Михаилу Коликиновичу озеро Орлои (9 лістапада 1449 году)[1]; recordii Michaelis Golgynovicz… Michael, Suczko, Dil Andreas germani Golginoviczi (Michael Golgynovicz[2]; 1463—1467 гады)[3]; recordii Michaelis Golgynowicz… Michael, Svthko, Dyl Andreas germani Golgynowicz (29 траўня 1479 году)[4]; Michael Goligin (Ян Длугаш)[5]; Вышково а Мукободы небощику пану Михаилу Кголикгиновичу (29 кастрычніка 1486 году)[6]; Михаило Кголикгиновичъ (1496 год)[7].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Алехну Дыля, Андрэя і Сутку.
У 1445—1448 гадох быў старостам дарагічынскім. Магчыма, каля 1435 году быў старостам бельскім. У час канфлікту 1440 году быў на баку Міхала Жыгімонтавіча, заняў ад яго імя Троцкі замак. Пазьней перайшоў на бок Казімера.
Ажаніўся з Соф’яй (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Жыгімонта.
Разам з братамі фундаваў касьцёл у Ваверцы, які падтрымліваўся іх нашчадкамі. У 1458 годзе фундаваў касьцёл у Будзішыне на Падляшшы[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 64.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 225.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 284.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 368—369.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 11, 12. — Cracoviae, 1877. P. 657.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 125.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 335.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4