Алехна Дыль Гайлігінавіч
Алехна Дыль Гайлігінавіч (? — па 1471) — літоўскі баярын.
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1471 |
Бацькі | Андрэй Гайлігін |
Жонка | Соф'я |
Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.
Імя
рэдагавацьІмя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Dyl (28 ліпеня 1449 году)[2]; Олехну Кголикгиновичу пять чоловековъ (Олехно Кголикгинович[3]; 1440—1492 гады)[4]; Судъку да Олехну Кголикгиновичомъ земля Белякова (9 лістапада 1449 году)[5]; Olechno Goliginovicz (22 лістапада 1460 году)[6].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Андрэя, Міхайлу і Сутку.
Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Ажаніўся з Соф'яй (нявысьветленага паходжаньня). Не пакінуў нашчадкаў.
У 1460 годзе фундаваў касьцёл у Новай (Малой) Ваверцы (інакш — Гарадзішчы), на які ў 1477 годзе рабіла ахвяраваньне яго жонка[7].
Мова і культура
рэдагавацьЯгоная ўдава Соф'я ў сваім лацінамоўным тэстамэнце, паводле волі памерлага мужа, зрабіла наданьні касьцёлу ў Ваверцы, дзе ўпамінула «народную» назву «бочкі» (alias beczki), а таксама «сьцірта» (styrtae)[8]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 23.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 224.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 269.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 225.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 361.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4