Мікіта Ліхавід (нар. 27 траўня 1990) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэста супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г.

Мікіта Ліхавід
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 траўня 1990(1990-05-27) (33 гады)

Мікіта Ліхавід нарадзіўся ў Менску, скончыў школу № 177, пасьля чаго паступіў на завочнае аддзяленьне юрыдычнага факультэту Менскага інстытуту кіраваньня[1]. Ліхавід зьяўляўся актывістам руху «За Свабоду».

19 сьнежня 2010 г. Ліхавід быў затрыманы на Плошчы Незалежнасьці ў Менску пасьля разгону дэманстрацыі пратэсту і асуджаны на 15 содняў. Неўзабаве быў абвінавачаны ва «ўдзеле ў масавых беспарадках».

29 сакавіка 2011 г. судом Партызанскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Пыкіна) Ліхавід быў асуджаны на 3,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму[2]. Неўзабаве пасьля гэтага Ліхавід на некалькі дзён абвесьціў галадоўку пратэста, ад чаго быў потым адгавораны адвакатам[2]. У знак салідарнасьці зь ім некалькі дзён трымаў галадоўку блогер Дзьмітры Галко[3]. 23 траўня 2011 году Пыкіна была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4].

У турме Ліхавід адмаўляўся падпарадкоўвацца загадам адміністрацыі, не прызнаючы законнасьць свайго ўвязьненьня. За гэта ён неаднаразова памяшчаўся ў карцар[1].

Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году, разам з дзесяццю іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія таксама не пісалі прашэньня[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Алег Грузьдзіловіч. (2011-07-11) Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак (бел.). Радыё СвабодаПраверана 2021-10-29 г. Архіўная копія ад 2011-11-06 г.
  2. ^ а б Игорь Ильяш. (2011-04-04) Никита Лиховид получил 3,5 года колонии (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2016-04-04 г.
  3. ^ Сямён Печанко; Сяргей Гудзілін. (2011-03-31) Блогер Будзімір абвясціў бестэрміновую галадоўку (бел.). Наша НіваПраверана 2021-10-29 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
  4. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  5. ^ А. Гардзіенка; С. Макарэвіч, З. Панкавец, Ю. Ускоў. (2011-09-15) Яшчэ 11 палітвязняў на волі + фоты і відэа (бел.). Наша НіваПраверана 2021-10-29 г. Архіўная копія ад 2021-10-29 г.