Мікола Калядны
Міко́ла Каля́дны (1956, в. Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, літаратурны крытык, публіцыст.
Мікола Калядны | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 студзеня 1956 (68 гадоў) Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, крытык, публіцыст |
Мова | беларуская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся на факультэце журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту (1973—1978). Працаваў на радыё, у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, у сыстэме дзяржаўнай бясьпекі. Друкаваўся ў беларускай пэрыёдыцы, часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў кнігі прозы «Астрахрышча» (2008), «Зьвер» (2010), «Каханьне» (web-вэрсія, 2017), «Судуманьне» (2018), "Касьмічныя праекцыі" (2020). У творчасьці асьвятляе псыхічныя і духоўныя аспэкты існаваньня цывілізацыі, суцэльнасьці чалавека й космасу, пашырае эзатэрычныя і тэасофскія погляды на рэчаіснасьць і Сусьвет. Актыўна распрацоўвае ідэю касьмічнае літаратуры.
Ацэнкі
рэдагаваць«Ягоную аповесьць „Астрахрышча“, выдадзеную ў 2008-м, крытыкі назвалі адной зь лепшых кніг сучаснай эзатэрычнай тэматыкі»[1].
«Нацыянальная праблематыка, афарбаваная ў містычныя колеры, працягвае сталую традыцыю сакралізацыі радзімы»[2].
«…пісьменьнік заўважыў, што ў беларускай культуры адбываецца трансфармацыя… Паступова надыходзіць уздым нацыянальнай культуры… беларусаў ахоўваюць вышэйшыя сілы…Беларусь яшчэ пакажа сябе, бо сярод яе жыхароў вельмі многа разумных людзей»[3].
«…маеш справу зусім не з фантастыкай, — вера ў Бога, уладкаваньне сусьвету адпаведна найвышэйшай задуме, у якой тэхналёгіі ня маюць ніякай ролі, яны проста амаль ня згадваюцца. …адбываецца галоўнае — плынь філязофскага мысьленьня»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У «Галіяфах» выйшла 13-я кніга Юрыя Станкевіча, самага спрэчнага беларускага празаіка Культура. Радыё «Свабода» (18 жніўня 2018). Праверана 1 ліпеня 2020 г.
- ^ Ала Шылец. Пра кармічныя вандроўкі душы. // ЛіМ, 27 сакавіка 2009 г.
- ^ Дар’я Чарняўская. Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе. // Звязда, 6 кастрычніка 2015 г.
- ^ Дар’я Сьмірнова. Касмічная плынь. // ЛіМ, 21 чэрвеня 2019 г
Літаратура
рэдагаваць- Калядны М., «Астрахрышча», Менск, 2008.
- Калядны М., «Зьвер», Менск, 2010.
- Калядны М., «Каханьне», Менск, 2017 (web-вэрсія).
- Калядны М., «Судуманьне», Менск, 2018.
- Калядны М., «Касьмічныя праекцыі», Менск, 2020.
- «Маладосць», 2001, № 3 — Мікола Калядны, Дай назву пакутам, аповесьць.
- «Маладосць», 2015, №№ 5, 6, 7 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, раман.
- «Звязда», 2015, № 114 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, урывак з раману, анатацыя і зьвесткі пра аўтара.