Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (13 сьнежня 1936, в. Віры, Гарадоцкі раён23 студзеня 2005, Шаркоўшчына[1]) — беларускі пісьменьнік.

Мікола Воранаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 сьнежня 1936(1936-12-13)
Памёр 23 студзеня 2005(2005-01-23) (68 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пасьля сканчэньня сямігодкі працаваў у леспрамгасе, Задзьвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасьля дэмабілізацыі супрацоўнічаў з сураскай, аршанскай, сеньненскай раённымі газэтамі, незадоўга да выхаду на пэнсію — працаваў у шаркаўшчынскай раённай газэце «Кліч Радзімы». Жыў у Шаркоўшчыне.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газэтах «Страж Балтыкі», «Советский флот».

Першае апавяданьне «Прымак» апублікавана ў 1963 годзе ў газэце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданьняў і аповесьцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесьці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданьні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раньнія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.

Апавяданьні Міколы Воранава перакладаліся на баўгарскую, расейскую, украінскую, чуваскую мовы.

  1. ^ Жыцьцяпіс Воранава ў газэце Прыдзьвінскі край

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Воранаў Мікола // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 50-52.
  • Воранаў Мікалай Гаўрылавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 718.
  • Салтук, А. Праўда жыцця / А. Салтук // Віцебскі рабочы. — 2001. — 15 сьнежня — С. 3.
  • Скапа, У. Шчыра, даверліва, задушэўна / У. Скапа // Віцебскі рабочы. — 1996. — 13 сьнежня. — С. 4.