Мікола Аляхновіч (літаратурны крытык)

беларускі літаратурны крытык
(Перанакіравана з «Мікола Аляхновіч (крытык)»)

Міко́ла Аляхно́віч (21 красавіка 1903, горад БарысаўМенская вобласьць — 9 красавіка 1959) — беларускі літаратурны крытык.

Мікола Аляхновіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч
Нарадзіўся 21 красавіка 1903
г. Барысаў, Менская вобласьць
Памёр 9 красавіка 1959
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык
Гады творчасьці 19251936
Кірунак літаратурная крытыка
Мова расейская мова[1]
Дэбют 1919
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляхновіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 21 красавіка 1903 году ў горадзе Барысаў у сям’і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 клясаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гг. вучыўся на мэдыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ. У 1925—1930 гг. працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гг. кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гг. быў асьпірантам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гг. працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Менскага вышэйшага пэдінстытуту[2].

Рэпрэсіі

рэдагаваць

У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942. На пасяленьні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 году[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 году. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасьць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[4].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ Aljahnovič, Mikalaj Mikalaevič // CONOR.SI
  2. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17
  3. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17-18
  4. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 18

Літаратура

рэдагаваць