Міклаш Мэсэй (па-вугорску: Miklós Mészöly; 19 студзеня 1921 — 22 ліпеня 2001) — вугорскі паэт, празаік, драматург.

Міклаш Мэсэй
Miklós Mészöly
Магіла Міклаша Мэсэя
Магіла Міклаша Мэсэя
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 студзеня 1921
Сэксард, мэд’е Тольна
Памёр 22 ліпеня 2001
Будапэшт
Пахаваны
Сужэнец Алаінэ Полц[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, драматург
Гады творчасьці 1948 — цяперашні час
Жанр верш, п’еса, навэля, раман
Мова вугорская мова[1]
Прэміі прэмія Кошута (1990)
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў юрыдычны факультэт Будапэшцкага ўнівэрсытэту ў 1942 годзе. У 1943—1944 гадох быў на фронце, дэзэрціраваў. Пасьля вайны працаваў у газэце роднага места, служыў рэдактарам у Будапэшцкім тэатры лялек. Дэбютаваў як празаік у 1948.

Творчасьць

рэдагаваць

Паўплываў на творчасьць Пэтэра Надаша, Пэтэра Эстэрхазі.

Выбраныя творы

рэдагаваць
  • 1957 «Цёмныя знакі» (Sötét jelek) — навэлы
  • 1960 «Чорны бусел» (Fekete gólya) — раман для дзетак
  • 1966 «Сьмерць атлета» (Az atléta halála) — раман
  • 1967 «Данясеньне аб пяць мышах» (Jelentés öt egérről) — навэлы
  • 1968 «Савэл» (Saulus) — раман
  • 1970 «Сапраўдныя дарожныя гісторыі» (Pontos történetek, útközben) — раман
  • 1976 «Фільм» (A Movie) — раман
  • 1979 «Бункер. Сродак для чысткі шкла» (Bunker; The Window-cleaner) — п’есы
  • 1981 «Начная мапа» (A Movie) — вершы
  • 1984 «Прабачэньне» (Megbocsátás) — аповед
  • 1989 «Была калісьці Цэнтральная Эўропа» (Volt egyszer egy Közép-Európa) — навэлы
  • 1990 «Чацьвёрты шлях» (A negyedik út) — эсэ
  • 1990 «Элегія» (Elegy) — вершы
  • 1994 «Дом і сьвет» (Otthon és világ) — эсэ
  • 1995 «Парадыйны раман» (Hamisregény)
  • 1995 «На чужых берагах» (Idegen partokon) — навэлы

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн За заслугі перад вугорскай рэспублікай (1996)
  • Ганаровы грамадзянін Будапэшту (1996)
  1. ^ Mészöly, Miklós // CONOR.SI