Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі
Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі (па-польску: Mikołaj Światopołk-Czetwertyński, ? — †) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1632, 1639, 1648. дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр, з 5 лютага 1649 году «па Гедэоне Раецкам» кашталян менскі.
Герб уласны «Пагоня руская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | не раней за 9 верасьня 1659 і не пазьней за сьнежань 1659[1] |
Род | Сьвятаполк-Чацьвярцінскія |
Бацькі | Стэфан Сьвятаполк-Чацьвярцінскі Ганна Бокій |
Жонка | Даміцэля Саламерэцкая |
Дзеці | Стэфан Аляксандар Гіляры Мікалай Адам |
З роду князей Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх герба ўласнага «Пагоня руская зьменая», сын брацлаўскага падкаморыя Стэфана і Ганны Бокій.
У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб зьбеглых у Косьніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.
Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстаньня, як каралеўскі ротмістар прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берастэчкам (1651).
Ажаніўся на дачцы князя Льва Саламярэцкага Даміцэле, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонье, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама й Аляксандра Гіляры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 44.
Літаратура
рэдагаваць- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek — Warszawa 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0