Мікалай Самоцік
Мікалай Самоцік (6 траўня 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет, Польшча — 17 верасьня 1983, Беласток, Польшча) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы.
Мікалай Самоцік | |
Дата нараджэньня | 6 траўня 1921 (103 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 верасьня 1983 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Сябра ў | Беларускае грамадзка-культурнае таварыства |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.
З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асьветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай работніцкае грамады, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.
Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадзска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводзкай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэньня Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.