Мікалай Гажкоўскі
Мікалай Ґажкоўскі, Мікалай з Ґожкава гербу Ґералт (? — 1414) — польскі й ліцьвінскі рэлігійны й навуковы дзеяч.
Мікалай Гажкоўскі | |
2-і біскуп віленскі | |
---|---|
1408 — 1414 | |
Папярэднік | Якуб Пліхта |
Наступнік | Пётр з Кустыня (па-польску: Piotr Krakowczyk) |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | 1414 |
Паходзіў з Гожкава каля Вялікае Казімежы (Сьвентакшыскае ваяводзтва). Навучаўся ў Празе, дзе ў 1370 стаў бакаляўрам факультэту вольных мастацтваў, пасьля магістрам. У 1374—1382 навучаўся на юрыдычным факультэце, стаў бакаляўрам права. Паміж 1385 і 1387 атрымаў дактарат кананічнага права.
Афіцыял кракаўскага біскупа ад 1396, кусташ сандамерскі, канонік кракаўскі, дэкан Касьцёлу сьв. Флярыяна ў Кракаве. Ад 1402 да 1403 году трэці ў гісторыі рэктар Ягелонскага ўнівэрсытэту. Ад студзеня 1408 году біскуп віленскі (трэці на гэтай пасадзе), пры ім у віленскай дыяцэзіі быў заснаваны шэраг новых парафіяў і парафіяльных школаў.
8 чэрвеня 2008 падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 250-годзьдзю касьцёла сьв. Маргарыты ў Гажкове, у прысутнасьці кіраўніцтва Ягелонскаа ўнівэрсытэту была ўсталяваная памятная шыльда, прысьвечаная Мікалаю з Гажкова.