Мікалай Іванавіч Ільлініч
Мікалай Іванавіч Ільлініч (па-польску: Mikałaj Iwanawicz Ilinicz, ? — каля 1500) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, у 1494 — 1498 менскі намесьнік, у 1495 маршалак гаспадарскі, у 1499 смаленскі намесьнік.
Герб «Корчак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1470 |
Памёр | каля 1500 |
Род | Ільлінічы |
Бацькі | Іван Ільлініч Ганна Даўгірдаўна |
Жонка | Ганна Нацовіч |
Дзеці | Мікалай Ганна Эльжбета N. |
З роду Ільлінічаў герба «Корчак», сын намесьніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) й Ганны Даўгірдаўны.
Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчыньніцы Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:
- Ганну, жонку Мікалая Зеновіча;
- Эльжбету, жонку Яна Шэметовіча;
- N., жонку Збожнага Вернэровіча.
Пасьля сьмерці Мікалая Іванавіча Ільлініча яго жонка выйшла другі раз замуж у 1502 годзе за Войтка Янавіча (Клочко).
Літаратура
рэдагаваць- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4