Міжэвіцкі сельсавет
Міжэвіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Плошча яго складае 9606 га.
Міжэвіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Міжэвічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Цэнтар сельсавета — Міжэвічы; колькасьць населеных пунктаў — 11; насельніцтва — на 01.01.2017- 1046 чалавек[1].
Эканоміка і інфраструктура
рэдагавацьНа тэрыторыі сельсавета разьмешчаны сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Міжэвічы», Міжэвіцкае лясьніцтва, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёну», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёну». Мэдыцынскія паслугі насельніцтву сельсавета аказваюць Міжэвіцкая ўчастковая бальніца і Астроўскі фэльчарска-акушэрскі пункт.
Гандаль
рэдагавацьУ 2018 годзе працавалі крамы: аг. Міжэвічы, аг. Вострава, в. Старая Перавалока; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай.
Паслугі
рэдагавацьАддзяленьне сувязі ў в. Міжэвічы.
Установы адукацыі
рэдагаваць- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;
- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна”.
Установы аховы здароўя
рэдагаваць- Міжэвіцкая ўчастковая бальніца;
- ФАП в. Вострава.
Культура
рэдагаваць- філіялы “Міжэвіцкі цэнтар культуры”,
- “Востраўскі сельскі клюб” дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”.
Вайсковыя пахаваньні
рэдагаваць- брацкая магіла ў в. Міжэвічы;
- брацкая магіла ў в. Вострава;
- магіла партызана Шыла ў в. Хмяльніца;
- абэліск у в.Махначы.
Культавыя будынкі
рэдагаваць- царква Раства Прысьвятой Багародзіцы ў в. Міжэвічы;
- Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Старая Перавалока.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міжэвіцкі сельсавет, Сайт Слонімскага райвыканкаму