Мэтрасэксуал
Мэтрасэксуа́л (па-ангельску: Metrosexual, па-беларуску — франт) — тэрмін, уведзены ў 1994 годзе брытанскім журналістам Маркам Сымпсанам для азначэньня сучасных мужчынаў любой арыентацыі, якія маюць яскрава выражаны эстэтычны густ і трацяць шмат часу і грошай на ўдасканаленьне свайго выгляду і спосабу жыцьця.
Тэрмін «мэтрасэксуал» — процілежнасьць тэрміну «ма́ча». Мэтрасэксуалы — шанавальнікі ўсяго вытанчанага, цудоўнага, дбаюць пра свой выгляд, адведваюць касмэтычныя салёны, прытрымліваюцца моды.
У XIX ст. падобны культурніцкі фэномэн быў вядомы пад назвай дэндзі. Пазьней зьявіўся ідэалягічна супрацьлеглы тэрмін — «рэтрасэксуал», то бо мужчына, які прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на адносіны з жанчынамі і мужчынскай манэраю апранацца.
Найбольш вядомыя мэтрасэксуалы:
Літаратура
рэдагаваць- Марк Сымпсан. «Here come the mirror men». The Independent (Лёндан), стар. 22 (15 лістапада 1994).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Meet the Metrosexuals»
- The Metrosexual Defined; Narcissism and Masculinity in Popular Culture (анг.) Архіўная копія — Артыкул, прысьвечаны камэрцыйным ды сацыялягічным аспэктам мэтрасэксуальнасьці
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |