Мэладзі Гардо

поп- і джаз-сьпявачка ЗША

Мэладзі Гардо (па-ангельску: Melody Joy Gardot), нар. 2 лютага 1985, Нью-Джэрзі, ЗША — вядомая джазавая сьпявачка і кампазытар.

Мэладзі Гардо
па-ангельску: Melody Joy Gardot
Дата нараджэньня 2 лютага 1985
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Нью-Джэрзі, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, акторка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Гады дзейнасьці 2005- дасюль
Жанры Джаз
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты Піяніна
Сайт melodygardot.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Гардо пачала займацца музыкай з 9 гадоў: фартэпіяна і гітара. У 16 яна грала ў начным клюбе — па пятніцах і суботах, па чатыры гадзіны — Дзюка Элінгтана, Пэгі Лі, Стэна Гетс, Джорджа Гершвіна.

У 19 гадоў Гардо на ровары трапіла пад колы аўтамабіля. У выніку аварыі яна атрымала траўму пазваночніка, цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і мноства пераломаў костак таза.

Знаходзячыся ў лякарні, Мэладзі па парадзе лекараў стала займацца музычнай тэрапіяй. Гэтая тэрапія стала ня толькі першым крокам да акрыяньня Гардо, але і да ўзьлёту яе кар’еры як сьпявачкі і кампазытара: яшчэ ня маючы магчымасьці самастойна перасоўвацца па бальнічнай палаце, яна запісала альбом «Some Lessons — The Bedroom Sessions» (2005).

У сваіх інтэрвію Гардо асабліва падкрэсьлівае, што ў гэты цяжкі час ёй перш за ўсё дапамог будызм. Бабуля Гардо былі польскай імігранткай. Маці Гардо — фатографам.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Some Lessons — The Bedroom Sessions (2005)
  • Worrisome Heart (2008)
  • Live from SoHo (2009)
  • My One and Only Thrill [auch als Special Edition mit Bonus-CD: 'Live in Paris'] (2009)
  • The Absence (2012)
  • Currency of Man (2015)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць