Мэйфлаўарская дамова

Мэйфлаўарская дамова (па-ангельску: Mayflower Compact) — адзін з першых дакумэнтаў Новага Сусьвету.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Mayflower у гавані Plymouth карціна William Halsall (1882)

У час рэлігійных узрушэньняў XVI стагодзьдзя пурытане імкнуліся да рэфармаваньня пануючай у Англіі царквы знутры. Яны патрабавалі, галоўным чынам, каб рытуалы і структура, зьвязаныя з рымскай каталіцкай царквой, былі заменены на больш сьціплыя пратэстанцкія формы веравызнаньня і набажэнства. Іх рэфарматарскія ідэі разбурэньня саюзу царквы і дзяржавы пагражалі падзяліць народ і падарваць аўтарытэт караля, таму, зразумела, яны падвяргаліся ганеньням. У 1607 годзе невялікая група сэпаратыстаў — радыкальная сэкта пурытан, якія не верылі ў магчымасьць рэфармаваньня пануючай царквы — адплылі ў Лэйдэн, Галяндыя, дзе галяндцы гарантавалі ім прытулак. Аднак кальвіністы-галяндцы абмяжоўвалі выкарыстаньне іх працы толькі на нізкааплачваемых, цяжкіх работах. Некаторыя члены кангрэгацыі адчувалі усё большую незадаволенасьць. Таму ў 1620 годзе група лейдэнскіх пурытанаў атрымала ад “Віргінія Кампэні” права на зямлю, і 101 чалавек, з улікам жанчын і дзяцей, адплылі на борце “Мэйфлаўэ” ў Вірджынію. Шторм адштурхнуў іх далёка на поўнач і прымусіў сысьці на бераг у Новай Англіі. Яшчэ на караблі перасяленцы падпісалі дамову “мэйфлаўе”, каб пазбавіцца праблем з кіраўніцтвам, бо было шмат рознагалосьсяў з нагоды стылю жыцьця перасяленцаў па прыбыцьці ў Амэрыку. Майфлаўарская дамова зьяўляецца адным з першых дакумэнтаў краіны, якая пазьней будзе звацца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Другі прэзыдэнт ЗША Джон Адамз называў Мэйфлаўарскую дамову 1620 году у ліку папярэднікаў Канстытуцыя ЗША.

Тэкст дамовы

рэдагаваць
 
Мэйфлаўарская дамова

“У імя Госпада Бога. Амэн. Мы, чые імёны напісаны ніжэй, вернападданыя нашага ўшанаванага ўладара, караля Джэймса, па літасьці Божай, караля Вялікай Брытаніі, Францыі і Ірляндыі, абаронцы веры і etc. У славу імя Госпада і распаўсюджаньня хрысьціянскай веры і пашаны караля нашай краіны прадпрымаем падарожжа, каб заснаваць першую калёнію ў паўночнай частцы Вірджыніі. З гэтага моманту ўрачыста і ўзаемна ў прысутнасьці Бога і адзін аднаго складаем дамову і аб’яднаемся ў грамадзянскую палітычную суполку, для лепшага ўпарадкаваньня і падтрымкі вышэйпададзеных мэтаў; на падставе гэтага ўводзіць, складаць і зьбіраць такія справядлівыя і роўныя для ўсіх законы, указы, акты, канстытуцыі і функцыі, якія будуць лічыцца адпаведнымі й зручнымі для ўсеагульнай выгоды Калёніі, якой мы абяцаем належнае падначаленьне і падпарадкаваньне. У сьведчаньні чаго мы падпісваемся нашымі імёнамі ў Кэйп-Кодзе адзінаццатага лістапада ў васемнаццаты год кіраваньня нашага ўладара Англіі, Францыі й Ірляндыі, караля Джэймса, і пяцьдзясят пяты год кіраваньня Шатляндыяй. 1620 год нашай эры”.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Старонка на праекце GUTENBERG.ORG

  Мэйфлаўарская дамовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў