Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі
Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі — мэдаль, прысьвечаны тысячагодзьдзю беларускай дзяржаўнасьці. Дата палягае на першых летапісных зьвестках пра полацкага князя Рагвалода ды тураўскага князя Тура, датаваных 980 годам[1]. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМу. Мэдаль выраблены ў ЗША ў 1980 годзе.
Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі | |
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка |
---|---|
Тып | мэдаль |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка | |
Дата заснаваньня | 1980 год |
Апісаньне
рэдагавацьУ цэнтры круглай пласьціны — традыцыйная Пагоня й лічбы 980 і 1980, а ўверсе і ўнізе надпіс «Тысячагодзьдзе Беларусі». На рэвэрсе выява старажытнага места, над якім на стужцы слова «Рагнеда» й ніжэй «980».