Мыш дамавая
Мыш дамавая (Mus musculus) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Мыш дамавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Мыш (Mus) |
Від | Мыш дамавая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mus musculus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 65–95 мм, даўжыня хваста 65–105 мм, маса 12–30 г. Белыя мышы, якіх утрымліваюць у лабараторыях, і каляровыя мышы, якія прадаюцца ў зоамагазіны, могуць быць значна цяжэйшымі; нярэдка ад 45 да 60 грамаў. Верх ад мышына-шэрага да карычнева-шэрага. Ніз крыху сьвятлейшы. Хвост мае выразна бачныя кольцы лускі і рэдкія валасінкі.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьMus musculus пачаткова быў палеарктычным відам, але дзякуючы сваёй цеснай сувязі з чалавекам ён быў шырока распаўсюджаны па ўсім сьвеце.
Сустракаюцца ў вельмі шырокім дыяпазоне створаных чалавекам асяроддзях пражываньня, уключаючы дамы, гаспадарчыя пабудовы, іншыя тыпы будынкаў і нават вугальныя шахты і сховішчы замарожанага мяса. Часам ён здзічэў у тых раёнах, дзе быў інтрадуцыраваны, а ў некаторых частках свайго мясцовага арэала ён падтрымлівае дзікія папуляцыі ў адкрытых месцах пражываньня, такіх як ворныя землі, пашы, прыбярэжныя пясчаныя дзюны, саланчакі і хмызьняковыя абочыны дарог. Яны, як правіла, не водзяцца ў лясах і пустэльнях.
Лад жыцьця
рэдагавацьВядуць начны лад жыцьця, хоць некаторыя з іх актыўныя днём у жыллі чалавека.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Musser, G., Hutterer, R., Kryštufek, B., Yigit, N. & Mitsainas, G. 2021. Mus musculus. The IUCN (анг.)
- Ballenger, L. 1999. Mus musculus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |