Мышкаўка
рака ў Беларусі
Мы́шкаўка, Мышкоўка — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Іліі (басэйн Нёману). Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 21 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,1‰.
Мышкаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Мышкавічы |
Вусьце | Ілія |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 13 км |
Плошча басэйну | 21 км² |
Нахіл воднай паверхні | 6,1 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Мышкавічы, цячэ лясістымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Селішча. Ад вусьця на працягу 0,5 км мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 256
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 256