Муху
Муху (па-нямецку: Mohn/Moon; па-эстонску часам завецца Muhumaa) — трэцяя па велічыні выспа Эстоніі пасьля Саарэмаа (выспа) і Хіюмаа агульнай плошчай 198 км². Зьяўляецца часткай Маандзунскага архіпэляга Балтыйскага мора.
Муху | |
Муху на мапе Эстоніі | |
Месца | Балтыйскае мора |
---|---|
Плошча | 206,12 км² |
Найвышэйшы пункт | 24 м |
Краіна | Эстонія |
Вобласьць | Саарэмаа |
Насельніцтва (2004) | 1822чалавек |
Каардынаты | 58° пн. ш. 23° у. д. / 58° пн. ш. 23° у. д.Каардынаты: 58° пн. ш. 23° у. д. / 58° пн. ш. 23° у. д. |
Муху |
Як і суседнія выспы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаньнямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Маюцца хваёвыя лясы, а па берагах зарасьнікі трысьнёга.
Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля.
Насельніцтва выспы — 1822 чалавекі (2004).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі павету Саарэмаа. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |