Мукагалі Мукатаеў
Мукагалі́ Муката́еў (па-казаску: Muqaǵalı Maqataev) — казаскі паэт, пісьменьнік і перакладчык.
Мукагалі Мукатаеў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1931 |
Памёр | 27 сакавіка 1976 (45 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік |
Мова | казаская мова |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьМукатаеў нарадзіўся 9 лютага 1931 году у вёсцы Карасаз у Акмалінскай вобласьці. У 1948—1949 гадох навучаўся на філялягічным факультэце Казаскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1952—1969 гадох працаваў у сярэдняе школе настаўнікам расейскай мовы, вядоўцам на радыё, адказным сакратаром газэты «Савецкая мяжа», літаратурным супрацоўнікам газэтаў «Сацыялістычны Казахстан», а таксама часопісаў «Культура і жыцьцё» і «Зорка». У 1970 годзе ўступіў у Саюз пісьменьнікаў Казахстану. У 1973—1974 гадох навучаўся ў Маскоўскім інстытуце мастацтва і пісьменства[1].
Паэтычныя творы Макатаева ўпершыню былі апублікаваныя ў 1948 годзе. Ён праславіўся вершам «Апасіяната», які напісаў у 1962 годзе. Вершы «Ленін» (1964) і «Маўр» (1970) былі прысьвечаныя Леніну і Марксу. Вудаваў шмат паэтычных зборнікаў. А шматлікія вершы паэта былі пакладзены на музыку, ператварыўшыся ў песьні[1]. Акрамя таго, Макатаеў замаўся перакладамі на казаскую мову санэтаў Ўільяма Шэксьпіра, вершаў Ўолта Ўітмэна і «Боскай камэдыі» Дантэ Аліг’еры ды іншымі сусьветнымі літаратурнымі творамі.
Памёр 27 сакавіка 1976 году ва ўзросьце 45 гадоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Макатаев Мукагали // Казахстан. Национальная энциклопедия. Алматы: Қазақ энциклопедиясы. 2005. — ISBN 9965-9389-9-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мукагалі Мукатаеў. ҚазАқпарат.