Музэй жаночай і гендэрнай гісторыі

Музэй жано́чай і гéндэрнай гісто́рыі (па-украінску: Музей жіночої та гендерної історії) - украінскі нестацыянарны спэцыялізаваны музэй, створаны ў 2008 г. у Харкаве (Украіна) з мэтай гендэрнай адукацыі і інфармацыі, садзейнічаньня культурным сувязям паміж Украінай і іншымі краінамі, кансалідацыі жаночага руху, прыцягненьня ўвагі да жаночых і гендэрных праблемаў журналісцкай супольнасьці і шырокай грамадзкасьці[1].

Музэй жаночай і гендэрнай гісторыі
Музей жіночої та гендерної історії
Месцазнаходжаньне ХаркаўУкраіна
Адрас Heroes of Kharkiv Avenue[d] (124-а)
Створаны 2008
Адкрыты 2008
Заснавальнік Тацяна Ісаева
Дырэктар Тацяна Ісаева
gender.at.ua

Першы і адзіны гендэрны музей ва Ўкраіне, на постсавецкай прасторы і ва Ўсходняй Эўропе[2]. Уваходзіць у сетку Міжнароднай асацыяцыі жаночых музэяў (International Association of Women’s Museums (IAWM))[3].

Аўтарка ідэі і заснавальніца музэю - Тацяна Ісаева, фэміністка, гендэрная актывістка з 2004 году.[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Музэй створаны ў 2008 годзе ў рамках праекту "Створым музэй пра сябе!" пры падтрымцы Ўкраінскага жаночага фонду, Глябальнага фонду для жанчынаў і Праграмы ЭЗ і ААН роўных магчымасьцях і правоў жанчынаў ва Ўкраіне.

У верасьні 2009 года музэй атрымаў узнагароду Жаночага інфармацыйна-кансультацыйнага цэнтру "За гендэрны балянс", які ўручаецца два разы на год і спрыяе гендэрнай роўнасьці і трансфармацыі грамадзтва з мэтай поўнай рэалізацыі прынцыпу роўных правоў і магчымасьцяў для жанчынаў і мужчынаў.

У 2009 г. запрацаваў сайт музэю (http://gender.at.ua/), які на працягу многіх гадоў быў магутным рэсурсам па гендэрных пытаньнях.

У 2010 годзе была запушчаная віртуальная вэрсія музэю, дзякуючы якой экспазіцыі можна наведваць віртуальна. Да ўсяго створаная англамоўная старонка.

Асноўнай праблемай музэю было і застаецца пытаньне памяшканьня. З самага пачатку стварэньня выставы былі мабільныя. Яны выстаўляліся ў гарадзкім цэнтры занятасьці, харкаўскіх унівэрсытэтах, Харкаўскім абласным маладзёвым цэнтры, мастацкіх галерэях места, а часам проста на вуліцы.

2016 год стаў для музэя вызначальным, бо на яго аснове нарадзіўся праект "Цэнтар гендэрнай культуры як інавацыйны цэнтар інтэрактыўнай гендэрнай адукацыі", рэалізацыя якога з 1 студзеня была падтрыманая Эўрапейскім фондам дэмакратыі.

Калекцыя музэю

рэдагаваць

Калекцыя музэю налічвае больш за 3000 розных экспанатаў, сабраных ва Ўкраіне і пераданых з усяго сьвету. Гэта кнігі і сувэніры, фотаздымкі і малюнкі, друкаваныя матэрыялы і значкі, дзіцячыя цацкі, відэа, асабістыя рэчы гендэрных актывістаў і актывістак, школьныя падручнікі, прадмэты побыту і г.д. Гэтая калекцыя пастаянна папаўняецца цікавымі, а часам і нечаканымі экспанатамі і праектамі. У 2010 годзе Ю. Цімашэнка перадала музэю свае рэчы: карціны, лялькі, боты і шалік[5].

Экпазыцыі музэю
рэдагаваць

● Створимо музей про себе! / Створым музэй пра сябе!

● Дещо про ґендер / Нешта пра гендэр

● Жінки підтримують жінок / Жанчыны падтрымліваюць жанчынаў

● Крізь скляну стелю / Скрозь шкляную столь

● Історія людства — це не лише історія чоловіків / Гісторыя чалавецтва - гэта ня толькі гісторыя мужчынаў

● Під знаком «Ost» / Пад знакам «Ost»

● Жіноче обличчя історії України / Жаночае аблічча гісторыі Ўкраіны

● Міжнародний жіночий день — і100рія у фотографіях / Міжнародны жаночы дзень - гі100рыя ў фотаздымках

● Гендерні проблеми чоловіків / Гендэрныя праблемы мужчынаў

● Сексизм — практика дискримінації / Сэксізм - практыка дыскрымінацыі

● Правда про 8 Березня / Праўда пра 8 сакавіка

● Жінки в армії / Жанчыны ў войску

● Зупинимо насильство / Спынім гвалт

● Жінки в науці (Лауреатки Нобелівської премії, Винаходи жінок, Творчі жінки) / Жанчыны ў навуцы (Ляўрэаткі Нобэляўскай прэміі, Вынаходцтвы жанчынаў, Творчыя жанчыны).

Арт-праекты музэю
рэдагаваць

● «Жіноче обличчя Майдану» / Жаночае аблічча Майдану

● «Нежіноче-жіноче обличчя війни» / Нежаночае-жаночае аблічча вайны

● «Жіноче обличчя історії України» / Жаночае аблічча гісторыі Ўкраіны

● «Батьківство — це…» / Бацькоўства - гэта...

● «Білим по білому…» / Белым па беламу...

● «Тортури для жінок» / Катаваньні для жанчынаў

● «Бути батьком — це…» / Быць бацькам - гэта...

  1. ^ Про проект, інтэрнэт-старонка Музэя, http://gender.at.ua/index/0-2
  2. ^ Український проект у Бонні: Ресурсний центр ГУРТ (укр.), https://gurt.org.ua/news/recent/4112/
  3. ^ List of Women’s Museums, IAWM, https://web.archive.org/web/20210127035535/https://iawm.international/about-us/womens-museums/museums-list/
  4. ^ Команда проекту, Ісаєва Тетяна, Музей жіночої та гендерної історії, http://gender.at.ua/index/0-4
  5. ^ Тимошенко передала ряд личных вещей в харьковский Музей истории женщины, https://news.liga.net/politics/news/timoshenko-peredala-ryad-lichnykh-veshchey-v-kharkovskiy-muzey-istorii-zhenshchiny#