Музэй гораду Прагі

Музэй у Чэхіі

Музэ́й го́раду Пра́гі (па-чэску: Muzeum hlavního města Prahy — музэй сталіцы Прагі) — чэская музэйная ўстанова, заснаваная ў 1881 року. Галоўны будынак музэю знаходзіцца на Флорэнцы (вул. На Поржычы 52, Прага 8). У 2013 року аб’екты музэю наведалі больш за 1 мільён чалавек, найбольш наведвальнымі сталі Пэтржынская вежа (480 тыс.) і Люстэркавы лябірынт на Пэтржыне (309 тыс.)[1]. Акрамя таго, у склад музэю ўваходзяць Мюльлерава віла, Падскальская мытня на Вітані, замкавы комплекс Цценіцы і некаторыя праскія вежы (Старамеская маставая вежа, Маластранская маставая вежа, Парахавая брама, Сьвята-Міхайлаўская званіца і Навамлынская воданапорная вежа).

Музэй гораду Прагі
Muzeum hlavního města Prahy
Філіі
Месцазнаходжаньне ПрагаЧэхія
Адрас На Поржычы 52 (Флорэнц)
Створаны 1881 г.
Геаграфічныя каардынаты 50°5′23″ пн. ш. 14°26′18″ у. д. / 50.08972° пн. ш. 14.43833° у. д. / 50.08972; 14.43833Каардынаты: 50°5′23″ пн. ш. 14°26′18″ у. д. / 50.08972° пн. ш. 14.43833° у. д. / 50.08972; 14.43833
Музэй гораду Прагі на мапе Чэхіі
Музэй гораду Прагі
Музэй гораду Прагі
Музэй гораду Прагі
muzeumprahy.cz

Мінуўшчына

рэдагаваць

Музэй быў заснаваны ў 1881 року з мэтаю зашкодзіць продажу і вывазу гістарычных каштоўнасьцей за мяжу. Галоўнай задачай музэю стаў пошук і зьбіраньне прадметаў, датычных гісторыі Прагі і побытам даўніх пражанаў.

У 1882 установа набыла кававы павільён, у якім праз рок музэй быў адчынены для наведваньня. Гэты будынак месьціцца на захад ад цяперашняй сядзібы музэю; у 1974 року ён быў зруйнаваны пры будаўніцтве Паўднёва-ўсходняй шашы. Аднак яшчэ ў XIX стагодзьдзі пачалася пабудова новага будынку, бо стары меў малую плошчу і непрэзэнтабельны выгляд. У 1896—1898 роках была ўзьведзеная новая сядзіба ў нэарэнэсансным стылі паводле праекту Антаніна Бальшанэка. Будынак занесены ў сьпіс культурнае спадчыны Чэхіі.

Літаратура

рэдагаваць
  • JINDROVÁ, Jarmila. Muzeum hlavního města Prahy. Praha : Olympia, 1970.
  • LIŠKA, Antonín, FRAUENTERKA, Miroslav, ŠTIKOVÁ, Eva. Muzeum hlavního města Prahy. Praha : Sportovní a turistické nakladatelství, 1957.
  • MÍKA, Zdeněk. Muzeum hlavního města Prahy: průvodce. Praha : Muzeum hlavního města Prahy, 2001. ISBN 80-85394-37-5
  • STÁTNÍKOVÁ, Pavla, DVOŘÁK, Tomáš (ed.). Historia Pragensia. Historický sborník Muzea hlavního města Prahy. Praha : Muzeum hlavního města Prahy, 2003. ISBN 80-85394-46-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Музэй гораду Прагісховішча мультымэдыйных матэрыялаў