Музэй Беларускага Палесься

(Перанакіравана з «Музэй беларускага Палесься»)

Музэ́й Белару́скага Пале́сься — адзіны рэгіянальны музэй Беларусі, месьціцца ў Пінску. На ліпень 2012 року ў фондах музэю налічвалася болей за 66 тысячаў адзінак экспанатаў і болей за 15 тысячаў адзінак навукова-дапаможнага фонду.[1] Сабраная тут калекцыя сярод іншых музэяў Беларусі лічыцца другой па значэньні пасьля збораў менскага Нацыянальнага мастацкага музэю.[2] Разьмешчаны ў будынку былога калегіюму езуітаў.

Музэй Беларускага Палесься
Цэнтр Пінска 10.jpg
Месцазнаходжаньне ПінскБеларусь
Адрас пл. Леніна, 22
Велічыня калекцыі 66 783 (2012 год)
Створаны 1 ліпеня 1926 г.
Геаграфічныя каардынаты 52°06′40″ пн. ш. 26°06′15″ у. д. / 52.11111° пн. ш. 26.10417° у. д. / 52.11111; 26.10417Каардынаты: 52°06′40″ пн. ш. 26°06′15″ у. д. / 52.11111° пн. ш. 26.10417° у. д. / 52.11111; 26.10417
Музэй Беларускага Палесься на мапе Беларусі ±
Музэй Беларускага Палесься
Музэй Беларускага Палесься
Музэй Беларускага Палесься
Музэй Беларускага Палесься
Музэй Беларускага Палесься
Музэй Беларускага Палесься

ГісторыяРэдагаваць

Паводле рашэньня Палескага краязнаўчага таварыства ад 17 кастрычніка 1924 року было прынятае рашэньне пра стварэньне Палескага краязнаўчага музэю, які адкрыў свае дзьверы перад наведвальнікамі 1 ліпеня 1926 року. У 1939 року атрымаў назву «Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музэй», з 1944 року — «Пінскі абласны (занальны) краязнаўчы музэй». З 1954 — «Пінскі краязнаўчы музэй», а з 1978 — «Беларускі дзяржаўны музэй сацыялістычнага пераўтварэньня Палесься». У 1990 року атрымаў сучасную назву.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць