Музэй Крашэўскага (Дрэздэн)
Музэ́й Крашэ́ўскага ў Дрэ́здэне (ням. Kraszewski-Museum) — музэй у месьце Дрэздэне (Нямеччына). Разьмяшчаецца ў будынку, дзе польскі пісьменьнік жыў падчас эміграцыі.
Музэй Крашэўскага | |
Kraszewski-Museum | |
Будынак музэю | |
Месцазнаходжаньне | Дрэздэн, Нямеччына |
---|---|
Адрас | Nordstraße 28, 1099 Dresden, Germany, 0351 8044450 |
Тэматыка калекцыі | Юзэф Ігнацы Крашэўскі |
Створаны | 1960 г. |
Адкрыты | 1960 |
Геаграфічныя каардынаты | 51°4′13.4″ пн. ш. 13°45′47″ у. д. / 51.070389° пн. ш. 13.76306° у. д.Каардынаты: 51°4′13.4″ пн. ш. 13°45′47″ у. д. / 51.070389° пн. ш. 13.76306° у. д. |
Музэй Крашэўскага | |
Афіцыйная бачына |
Мінуўшчына
рэдагавацьПакінуўшы Варшаву па выбуху паўстаньня, Крашэўскі 3 лютага 1863 року пераехаў у Дрэздэн. Ад сакавіку 1873 да сакавіку 1879 мешкаў у будынку, які цяпер займае музэй.
24 ліпеня 1958 року тут была павешаная мэмарыяльная таблічка пра славутага жыхара. У 1960 року варшаўскі музэй імя Адама Міцкевіча падарыў стваранаму музэю частку экспанатаў і дапамог у арганізацыі выставы.
У рамках польска-нямецкага пагадненьня пра культурнае супрацоўніцтва музэй стаў аддзелам мескіх музэяў Дрэздэну. У 2000 року адноўлены, пацярпеў ад паводкі 2002 року. Наноў адчынены ў 2003 року.
Экспазыцыя
рэдагавацьПры стварэньні музэю большая частка экспанатаў была перададзеная польскімі музэямі, створаная дзьвюхмоўная экспазыцыя. Першая частка яе прысьвячалася біяграфіі пісьменьніка. Інтэр’еры аздобленыя ў стылі сярэдзіны XIX стагодзьдзя і партрэтамі самога Крашэўскага і ягоных выбітных сучасьнікаў. Другая частка экспазыцыі апавядала пра побыт у Дрэздэне польскіх эмігрантаў, якія шукалі паратунку па здушэньні паўстаньняў 1794, 1830—1831 і 1863—1864 рокаў.
Аднак у 2001 року польскі Сойм ухваліў пастанову, паводле якое культурныя каштоўнасьці, старэйшыя за 50 рокаў, выстаўленыя на экспазыцыях за мяжой, павінныя быць вернутыя на тэрыторыю Польшчы не пазьней, чым праз 5 рокаў. У 2008 року было выдадзенае распараджэньне па выкананьні гэтае ўхвалы. Намаганьні варшаўскага Літаратурнага музэю па захаваньні экспазыцыі ў Дрэздэне не далі плёну. Было пастаноўлена, што экспазыцыя павінна быць вывезеная адтуль 19 сьнежня 2011 року. Гэта 160 экспанатаў, сярод якіх малюнкі, дакумэнты, мэбля, копія рукапісу саскае трылёгіі Крашэўскага і інш. У Дрэздэне застаўся толькі пісталет, шабля і малы столік[1].
Паводле пастановы часткі сваіх экспанатаў пазбавіліся таксама музэі ў Рапэрсьвілю (Швайцарыя) і ў Стамбуле (Турэччына). Аднак у гэтых музэях польскімі зьяўляліся толькі адзінкавыя рэчы[1].
У цяперашні час у музэі ладзяцца часовыя выставы. У плянах — прэзэнтацыя сучаснай польскай культуры і мастацтва.
У будынку музэю таксама разьмяшчаецца сядзіба Нямецка-польскага таварыства ў Дрэздэне.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Iwona D. Metzner. (18 лістапада 2011) Pożegnanie z Muzeum Kraszewskiego w Dreźnie (пол.) Kultura. Deutsche Welle. Праверана 26 лютага 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Martin Ringel. Über 20 Jahre als Emigrant in Dresden: Józef Ignacy Kraszewski (1812—1887), ein großer polnischer Patriot // Jahrbuch zur Geschichte Dresdens. — 1987. — № 23. — С. 54-60.
- Martin Ringel. Der polnische Schriftsteller J. I. Kraszewski im Dresdner Exil // Sächsische Heimatblätter. — 1966. — В. 12, Heft 5. — С. 434-458.
- Jens-Uwe Sommerschuh. Kein Literat und auch kein Künstler: Kraszewski-Gedenkstätte zeugt von 21 Jahren Dresden-Aufenthalt des in Polen meistgelesenen Polen // Börsenblatt für den deutschen Buchhandel. — Leipzig: 1988. — В. 155, Heft 9. — С. 175-177.
- Gerhard Thümmler. Das Kraszewski-Haus in Dresden // Sächsische Heimatblätter. — 1961. — В. 7, Heft 2. — С. 121-124.
- Zofia Wolska-Grodecka, Brigitte Eckart. Kraszewski-Museum in Dresden. — Dresden/Warschau: 1996. — ISBN 83-904307-3-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (ням.)
- Музэі Дрэздэну(недаступная спасылка) (ням.)