Музэй Ёсіфа Сталіна (Горы)
Дзяржа́ўны музэ́й Ёсіфа Ста́ліна (па-грузінску: იოსებ სტალინის სახელმწიფო მუზეუმი) — прысьвечаны жыцьцю Ёсіфа Сталіна дом-музэй у Горы (Грузія), дзе нарадзіўся кіраўнік Савецкага Саюзу. Адкрыты ў 1937 року.
Музэй Ёсіфа Сталіна | |
იოსებ სტალინის სახელმწიფო მუზეუმი | |
Месцазнаходжаньне | Горы, Грузія |
---|---|
Адрас | пр-т Сталіна, 32 |
Тэматыка калекцыі | біяграфічная, гістарычная |
Велічыня калекцыі | 47 445 экспанатаў[1] |
Плошча экспазыцыі | 3864 м² |
Створаны | 10 лістапада 1937 г. |
Адкрыты | 1957 |
Геаграфічныя каардынаты | 41°59′14″ пн. ш. 44°6′49″ у. д. / 41.98722° пн. ш. 44.11361° у. д.Каардынаты: 41°59′14″ пн. ш. 44°6′49″ у. д. / 41.98722° пн. ш. 44.11361° у. д. |
Музэй Ёсіфа Сталіна | |
stalinmuseum.ge/indexeng… |
Экспазыцыя
рэдагавацьМузэй складаецца з трох карпусоў, разьмешчаных на цэнтральнай плошчы места Горы. У 1957 року найменаваны ў гонар Сталіна. У 1989 наконадні развалу Савецкага Саюзу музэй быў закрыты, аднак пасьля адкрыўся зноў і стаў папулярнай турыстычнай славутасьцю.
Дом Сталіна
рэдагавацьМаленькая драўляная хаціна, дзе Ёсіф Сталін нарадзіўся і правёў першыя чатыры гады жыцьця, абкладзеная грэка-італійскім павільёнам. Хаціна мае два пакоі на першым паверсе. Бацька Сталіна, шавец Вісарыён Джугашвілі, здымаў тут адзін пакой і майстэрню ў падвале. У другім пакоі жыў домаўладальнік.
Арыгінальная хаціна захавалася, нягледзячы на зьнішчэньне ўсіх суседніх будынкаў.
Музэй
рэдагавацьАсноўны корпус комплексу — вялікі палац у сталінісцкім гатычным стылі, будаўніцтва якога пачалося ў 1951 року. Ад пачатку ён меў быць мясцовым гістарычным музэем, аднак фактычна ўшаноўваў памяць Сталіна, які сканаў праз два гады.
Экспазыцыя падзеленая на шэсьць заляў у храналягічным парадку, у якіх выстаўленыя рэчы, якія належаць ці падобныя да належных Сталіну; сярод іх мэбля ды падарункі. У музэі захоўваюцца дакумэнты, фатаздымкі, карціны і газэтныя артыкулы. Выстава сканчаецца паказам адной з дванаццаці копіяў пасьмяротнай маскі Сталіна.
Сталінскі вагон
рэдагавацьЗ аднаго боку музэю разьмешчаны асабісты чыгуначны вагон Сталіна — зялёны браняваны пульман масай 83 тоны, на якім Сталін між іншага прыбываў на Ялцінскую і Тэгеранскую канфэрэнцыі. Вагон перададзены ў музэй Паўночна-Каўкаскай чыгункай у 1985 року.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ioseb Stalin State Museum (анг.) Georgian museums. Ministry of Culture and Monuments Protection of Georgia, ICOM National Committee in Georgia, Georgian Museums Association, Culturological Research Association. Праверана 26 траўня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМузэй Ёсіфа Сталіна (Горы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Музэі Грузіі (анг.)