Мужанка
рака ў Беларусі
- Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Мужанка.
Мужа́нка — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 231 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Мужанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Зарослае |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 34 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,6 м³/с |
Плошча басэйну | 231 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Асноўны прыток — Балотніца (левы).
Пачынаецца каля вёскі Зарослае, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Глівін. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,6—2 км, у верхняй частцы невыразная, у вусьцевай зьліваецца з далінай Бярэзіны. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—1 км, адкрытая, месцамі асушаная, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад вёскі Ратуцічы да вёскі Мужанка)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 252
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 252
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.