Мсьціслаў Камінскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Камінскі.
Мсьціслаў Адамавіч Камінскі (28 красавіка 1839, фальварак Радзецк Вількамірскага павету Віленскай губэрні — 12 лістапада 1868) — беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст.
Мсьціслаў Камінскі | |
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1839 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 12 лістапада 1868 (29 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | этнограф, фальклярыст, публіцыст |
У 1860—1862 навучаўся ў Варшаўскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газэце «Вілейскі весьнік», часопісах «Iлюстраваны штотыднёвік», «Калосьсе», «Варшаўская бібліятэка». Дасьледаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, летувіскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Менскай губэрні» падаў цікавыя зьвесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзеньне і фальклёр беларусаў.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.