Мославацкая гара
Каардынаты: 45°61′ пн. ш. 16°75′ у. д. / 46.017° пн. ш. 17.25° у. д.
Мославацкая гара па-харвацку: Moslavačka gora, па-вугорску: Monoszlói hegy) — невялікая група невысокіх гор у паўднёвай частцы сярэднедунайскай нізіны, паміж далінамі Дравы і Савы. Належыць да Панонскіх астраўных гор. Найвышэйшая кропка — Хумка, 489 м п.н.м. Горы парослыя лістападнымі лясамі, а долу растуць вінаграднікі. У гарах выяўленыя рэшткі выкапняў млекакормячых.
У 2007 годзе Мославацкая гара на тры гады была прызнаная абароненым рэгіянальным паркам.