Морж (Odobenus rosmarus) — від клясы сысуноў атрада драпежных. Насяляе арктычныя рэгіёны паўночнага паўшар’я: Грэнляндыя (Данія), Канада, Шпіцбэрген (Нарвэгія), Расея, Аляска (ЗША). Галоўным чынам маржы харчуюцца дробнымі бесхрыбетнымі, часьцей за ўсё — двухстворкавымі малюскамі.

Морж
Pacific Walrus - Bull (8247646168).jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Драпежныя (Carnivora)
Падатрад Сабакападобныя (Caniformia)
Сямейства Odobenidae
Род Odobenus
Від Морж
Бінамінальная намэнклятура
Odobenus rosmarus
(Linnaeus, 1758)
Арэал
Odobenus rosmarus distribution.png

Зьнешні выглядРэдагаваць

Даўжыня галавы і цела 320 см (самец) і 270 см (саміца); вага 1200–1500 кг (самец) і 600–850 кг (саміца). Хоць у абодвух полаў верхнія іклы прыкметна падоўжаныя, самец мае біўні, якія значна больш доўгія і тоўстыя. Скура моржаў надзвычай тоўстая і жорсткая, ад сьветла-шэрага да жаўтлява-карычневага колеру[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Odobenus rosmarus(анг.). ARKive.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  • Baker H. (2013) Odobenus rosmarus(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.12.2020 г.
  • Lowry L. (2016) Odobenus rosmarus(анг.). The IUCN Red List of Threatened Species. Праверана 06.12.2020 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 309–311. — 750 с.(анг.)