Мойміравічы
Мойміравічы (Mojmírovci) — сучасная назва дынастыі, якая кіравала ў Мараўскім княстве, Вялікай Маравіі і Нітранскім княстве ў IX-X стагодзьдзях.
Першым вядомым прадстаўніком дынастыі зьяўляецца Моймір I, ад якога яна і атрымала сваю назву. Апошнія вядомыя прадстаўнікі дынастыі меркавана загінулі ў 906 годзе, падчас аднаго з уварваньняў вугорскіх плямёнаў. Інфармацыя аб прадстаўніках дынастыі да Мойміра I або пасьля 906 году адсутнічае.
Вядомыя прадстаўнікі:
- Моймір I, князь Маравіі (830? — 833), князь Вялікай Маравіі (833—846)
- Расьціслаў, князь Нітранскага княства (? — 846), князь Вялікай Маравіі (846—870; з 867 фактычна кіраваў толькі Мараўскім княствам)
- Славамер, часовы кіраўнік Вялікай Маравіі ў 871 годзе
- Сьвятаполк I, князь Нітранскага княства (850-я — 871), князь Вялікай Маравіі (871—894)
- Моймір II, князь Вялікай Маравіі (894—906?)
- Сьвятаполк II, князь Нітранскага княства (894—906?)
- Прадслаў, кіраўнік вобласьці ў раёне сучаснай Браціславы (спрэчн.)