Мо́вы Міжзе́м’я — шэраг моваў, якія былі створаныя Дж. Р. Р. Толкінам для яго выдуманага сусьвету, які называюць Міжзем’е. Гэтыя мовы выкарыстоўваюцца ў «Хобіце» ў некалькіх імёнах (такіх як Эльранд або Больг), ці ва «Ўладары пярсьцёнкаў» для імёнаў (такіх як Галядрыель або Арагорн), у некалькіх вершах («Namárië»), і ў Сыльмарыльёне (амаль усе імёны, у тым ліку некаторыя сказы і загаловак твору). Толкін сканструяваў — з рознай ступеньню дэталізацыі — больш за дваццаць моваў, кожная зь якіх мае граматыку і лексычны корпус. Дакладная колькасьць моваў, створаных Толкінам, невядомая, паколькі многія зь яго лінгвістычных працаў да гэтага часу ня выдадзеныя.

Штучныя мовы, якія выкарыстоўваюцца ў выдуманым сусьвеце Толкіна

рэдагаваць
  • Эльфійская моўная сям’я — група моваў, якія ўтварыліся ад адзінага продку, протамовы. Гэтая сям’я канструявалася Толкінам з 1910-х гадоў. Толкін працаваў над гэтымі мовамі да сваёй сьмерці ў 1973 годзе. Ён стварыў граматыку і лексыку як мінімум пятнаццаці эльфійскіх моваў і дыялектаў: протаэльфійскай, агульнага эльдарыну, квэнья, гальдагрыну, тэлерыну, сындарыну, ількарыну, нандарыну, аварыну.
  • Існуе шмат моваў людзей Міжзем’я, але на большасьць зь іх Толкін толькі намякаў. Аднак, як мінімум тры ён распрацаваў да ўзроўню граматыкі і лексыкі: таліска, адунаік і «Сава Фарэ», або «Ўсеагульная мова» (на ёй размаўлялі хобіты і людзі ў Трэцюю Эпоху). Іншыя мовы людзей, якія былі менш распрацаваныя: далійская, роханская, раваніён (прадстаўленая гоцкай), халадзін, дунландзкая, мова харадрым і мова ісьцерлінгаў.
  • Сакрэтная мова гномаў — кхуздул. Гномы таксама выкарыстоўвалі мову жэстаў, якая называлася іглішмэк.
  • Мова энтаў — энтыйская.
  • Мова Валар — валарын.
  • Мова оркаў Першай Эпохі, створаная для іх Мелькорам.
  • Чорны Дыялект, створаны Саўранам для сваёй «імпэрыі».
  • Шматлікія мовы оркаў Трэцяй Эпохі, якія часта ўключаюць скажоныя формы словаў з Чорнага Дыялекту і іншых моваў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мовы Міжзем’ясховішча мультымэдыйных матэрыялаў